З новага года пад’езды дамоў у Мінску будуць падмятаць штодня

З новага года пад’езды дамоў у Мінску будуць падмятаць штодня

З новага года ў Мінску зменяцца правілы санітарнага абслугоўвання пад’ездаў у шматкватэрных дамах. Як паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”, у дамовах з падрадчыкамі прапішуць абавязковую штодзённую прыборку на першых паверхах.

Праз першы паверх ходзяць усе жыхары пад’езда, да таго ж там размяшчаюцца паштовыя скрыні, куды кідаюць рэкламныя ўлёткі, буклеты і візітоўкі, а тыя апынаюцца на падлозе. Таму Мінская гарадская камунальная гаспадарка пастанавіла, што прыбіраць смецце і падмятаць на першых паверхах трэба штодня.

Адпаведны эксперымент ужо зладзілі ў Заводскім раёне і скаргі жыхароў на якасць прыборкі зменшыліся. Таксама на штодзённую сухую прыборку на першым паверсе перайшлі шэраг ЖЭУ ў іншых раёнах сталіцы. Але пры гэтым яны скарацілі колькасць сухіх і вільготных прыборак на астатніх паверхах пад’ездаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі