З пачатку года беларускі рубель дэвальваваўся да долара на 13,6%
За першыя 22 дні 2016-га года беларускі рубель аслабеў да долара на 13,6%. Яшчэ 31 снежня 2015-га года курс Нацбанка быў 18 569 рублёў за долар, а цяпер — 21 095.
Да еўра рубель аслабеў на 12,36%, да расійскага рубля — на 2,61%, да кошыка валют — на 8,71%.
За тры месяцы перад прэзідэнцкімі выбарамі 2015-га года долар вырас на 11,7% (з 15 391 да 17 202).
А з даты выбараў долар вырас з 17 202 да 21 095 рублёў, на 3893 рублі за першыя тры месяцы пятага тэрміна Лукашэнкі — гэта дэвальвацыя 22,6%.