З Паўла Вінаградава знялі прэвентыўны нагляд

З Паўла Вінаградава знялі прэвентыўны нагляд

13 верасня суд Маскоўскага раёна зняў прэвентыўны нагляд з актывіста Паўла Вінаградава, піша праваабарончы сайт "Вясна". Нагляд на актывіста наклалі 7 чэрвеня 2016 года, калі ў яго ўжо скончыўся тэрмін судзімасці.

Сам Вінаградаў кажа, што ў суд не хадзіў, але загадзя ведаў, што рашэнне будзе на яго карысць і нагляд здымуць. Аб станоўчым рашэнні актывіст даведаўся ў РУУС, куды яго запрасіў інспектар. Там Вінаградаву паказалі пастанову суда.

Актывіст заяўляе, што надалей будзе займацца акцыямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі