Палітвязень Павел Вінаградаў правёў паўгода ў штрафным ізалятары

Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Паўгода ў штрафным ізалятары правёў палітвязень Павел Вінаградаў. Пра гэта ў Фэйсбуку з яго слоў напісала ягоная жонка Святлана.

"Апошнія амаль 6 месяцаў з 7 правёў у ШІЗА з дробнымі перапынкамі. Цяпер атрымаў 2 месяцы ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Свядомасць ясная, малады, прыгожы, разумны — гэта мне павукі ў ШІЗА нашапталі. Гэта строгі рэжым, тут не пякуць бульбу, тут пякуць людзей", — гаворыцца ў паведамленні.

Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіне. Яго асудзілі на 5 гадоў, абвінаваціўшы ў "распальваньні сацыяльнай варожасці", "паклёпе на Лукашэнку" і "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх".

За кратамі Вінаградаў хварэў на сухоты. КДБ запісала яго ў "спіс тэрарыстаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі