Хворага Рыгора Кастусёва адправілі ў памяшканне камернага тыпу

Рыгор Кастусёў у студыі Еўрарадыё

Рыгор Кастусёў у студыі Еўрарадыё

Палітзняволенага Рыгора Кастусёва, старшыню партыі БНФ, змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, паведаміў у сацсетках яго зяць Дзмітрый Антончык. Адміністрацыю не спыніла тое, што ў зняволенні ў Кастусёва выявілі падазрэнне на анкалогію.

"Пацвердзілася інфармацыя. Рыгор Кастусёў змешчаны ў ПКТ. Хутчэй за ўсё 11 лістапада", — напісаў Антончык.

Падазрэнне на анкалогію ў Кастусёвы выявілася яшчэ калі яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ. Пазней дыягназ пацвердзіўся. Чарговае абследванне Кастусёў павінны быў прайсці гэтым летам, але ў кастрычніку блізкія распавялі, што палітвязню не кажуць пра вынікі.

Нягледзячы на праблемы са здароўем, Кастусёва ўжо чатыры разы нікіроўвалі ў штрафны ізалятар. Летам стала вядома, што палітвязня пазбавілі спатканняў і забралі асабістыя запісы. У тым ліку чарнавік кнігі, якую ён пісаў. Таксама забралі і запісы, у якіх былі пазначаныя адрасы для перапіскі.

Знаходжанне ў памяшканні камернага тыпу цяжка пераносяць нават маладыя людзі, што ў калонію патрапілі ў добрай фізічнай форме. Пра гісторыю аднаго з іх мы распавядалі вам тут.

Кастусёў знаходзіцца ў зняволенні з красавіка 2021 года. Яго судзілі разам з палітолагам і літаратуразнаўцам Аляксандрам Фядутам, а таксама юрыстам Юрыем Зянковічам. Кастусёва абвінавацілі ў "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам" і прысудзілі 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваёй віны на судзе Кастусёў прызнаваць не стаў. У зняволенні ў яг,о абвастрыліся праблемы са здароўем.

Тым часам гэтым летам Вярхоўны суд Беларусі з падачы Мінюста ліквідаваў Партыю БНФ. У самой партыі на гэта заявілі, што рашэнне ВС не зможа спыніць рух грамадства да пашырэння нацыянальна-дэмакратычных каштоўнасцяў, паколькі "немагчыма спыніць ідэю, час якой настаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі