Палітвязень Павел Вінаградаў вылекаваўся ад сухотаў

Павел Вінаградаў / "Белсат"
Павел Вінаградаў / "Белсат"

Павел Вінаградаў вылекаваўся ад сухотаў. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала ягоная жонка Святлана.

Цяпер палітвязня этапавалі назад у калонію №11 у Ваўкавыску.

Вінаградаў быў затрыманы 22 снежня 2021 года. Яму вінавацілі ў дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, распальванні варожасці і паклёпе на Лукашэнку. Актывіста асудзілі на 5 гадоў калоніі.

Улетку 2022-га ў Паўла выявілі сухоты і перавялі ў аршанскую папраўчую калонію №12 — там трымаюць і лечаць асуджаных, хворых на актыўную форму сухотаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі