З турмы пад падпіску аб нявыездзе вызвалілі Сяргея Пальчэўскага
Увечары 15 красавіка з турмы вызвалілі маладафронтаўца Сяргея Пальчэўскага, перадае Радыё "Свабода". Яго сваякі затэлефанавалі і паведамілі пра гэта Змітру Дашкевічу, якога таксама сёння адпусцілі з-за кратаў.
Пальчэўскі выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Ён увесь час затрымання знаходзіўся ў "Валадарцы", толькі ў мінулую пятніцу яго перавялі ў турму КДБ "Амерыканку".
Пальчэўскага затрымалі ў той самы дзень, што і Дашкевіча з Арцёмам Леўчанкам, 21 сакавіка. Ён прыехаў на аўто да дому, дзе працавалі Дашкевіч і Леўчанка. Нейкія людзі выбілі шыбу ў машыне і выцягнулі яго.
Маладафронтаўца вінавацяць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, як і іншых, хто праходзіць па "справе патрыётаў".
Сяргей Пальчэўскі стаў вядомы падчас сёлетняй абароны Курапатаў.