З вамі думкамі і сэрцам: польскі прафесар медыцыны — беларускім дактарам
Анджэй Матыя / plusmedycyny.pl
Прэзідэнт Найвышэйшай Медыцынскай Рады Польшчы, прафесар медыцыны Анджэй Матыя напісаў ліст салідарнасці беларускім медыкам. Прыводзім тэкст са словамі падтрымкі і захаплення цалкам.
"Дарагія калегі!
Ад свайго імя і ад імя ўсёй медычнай супольнасці ў Польшчы, я б хацеў у гэтыя надзвычай цяжкія часы запэўніць вас, што мы падтрымліваем вашу адважную барацьбу за дэмакратыю. Мы выказваем глыбокую надзею на тое, што гэтыя дні стануць пераломнымі і прынясуць жаданую перамогу ў барацьбе за правы, справядлівасць і вяршэнства закона.
З глыбокім абурэннем мы ўспрымаем інфармацыю пра пераслед, збіццё і катаванні. Мы абсалютна асуджаем прымяненне сілы і тэрор у дачыненні да пратэстоўцаў. Мы ўражаныя вашай працай па дапамозе параненым і пацярпелым у выніку рэпрэсій і гвалту. Мы з вамі думкамі і сэрцам.
Многія з нас выдатна памятаюць падобны вопыт і эмоцыі Польскага Жніўня чатыры дзесяцігоддзі таму. Мы ведаем, як шмат значыць чалавечая салідарнасць. Мы гарантуем яе вам як Калегам Лекарам і ўсім вашым суайчыннікам, грамадзянам блізкай для нас краіны.
Высылаем брацкую салідарнасць і падтрымку ў вашых памкненнях да перамен і павагі правоў, якія вам належаць.
Жыве Беларусь!
З павагай,
Анджэй Матыя
Прэзідэнт Найышэйшай Медыцынскай Рады
Варшава, 26 жніўня 2020"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.