З возера Чабаркуль дасталі аскепак Уральскага метэарыта вагой 500 кг (фота)
Гэта самы вялікі фрагмент "касмічнага госця", які 15 лютага ўзарваўся ў небе над расійскім горадам Чалябінск.
Як паведамляе сайт lifenews.ru, памеры знаходкі ў сотні раз перавышаюць усе ранейшыя аскепкі, якія паднялі з дна возера. Каб выцягнуць "фрагмент" вагой у паўтоны, яго абвязалі тросам.
Як кажуць спецыялісты, яны ўжо правялі аналізы і ўстанавілі ўзрост метэарыта — 4,5 млрд гадоў. А гэта ўзрост Сонечнай сістэмы.
Нагадаем, метэарыт выбухнуў раніцай 15 лютага на вышыні некалькіх дзесяткаў тысяч метраў. Яго аскепкі ўпалі на Чалябінскую і суседнія вобласці Расіі, а таксама на поўнач Казахстана. Пацярпела больш за тысячу чалавек.
Фота — lifenews.ru