З-за каранавіруса гандбольны клуб "Мяшкоў Брэст" апынуўся на каранціне
З-за каранавіруса гандбольны клуб "Мяшкоў Брэст" апынуўся на каранціне. Адразу ў некалькіх гандбалістаў станоўчыя тэсты, паведамляе клубная прэс-служба.
Кожны гандбаліст атрымаў індывідуальны план заняткаў. Гульцы будуць працаваць дома пад дыстанцыйным кантролем трэнера па фізпадрыхтоўцы. Камандныя трэніроўкі чакаюцца бліжэй да сярэдзіны лістапада. Бліжэйшы матч запланаваны на 14 лістапада з "Кронанам".
vk.com/meshkovbrest
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.