З-за новага Бюджэтнага кодэксу ў Беларусі амаль няма грошай на рамонт дарог
Дарожнікаў пазбавілі спецыяльнага фонду, а грошай, якія выдзяляе дзяржава, хапае толькі на тое, каб рамантаваць дарогі не часцей, чым раз на 150 гадоў
Практычна ўсе дарогі рэспубліканскага значэння тэрмінова патрабуюць капітальнага рамонту. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента “Белаўтадар” Аляксандр Галаўнёў.
Аляксандр Галаўнёў: “У выніку камісійных аглядаў устаноўлена, што з 15,5 тысяч кіламетраў дарог 12 тысяч патрабуюць капітальнага рамонту. Прычым гэта дарогі, у якіх міжрамонтныя нарматыўныя тэрміны перавышаныя больш як у 2 разы — калі пакрыццё служыць 20 і болей гадоў. Гэта ўжо і фізічны, і маральны знос пакрыцця”.
Сёлета, згодна з ягонымі словамі, з бюджэту на дарожныя працы выдзелена 970 мільярдаў рублёў. З іх 165 мільярдаў пойдзе на бягучы рамонт дарог, 146 — на капітальны. За гэтыя грошы адмыслоўцы здолеюць капітальна адрамантаваць 102 кіламетры дарог, а 1300 атрымаюць неабходны бягучы рамонт. Калі справа і далей будзе ісці такімі тэмпамі, то наступны раз гэты участак дарогі будзе аднаўляцца капітальна праз 150 гадоў, альбо праз 80 атрымае бягучы рамонт.
Падтрымаў калегу і генеральны дырэктар “Гаррэмаўтадара” Іван Гурыновіч.
Іван Гурыновіч: “Летась мы зрабілі капітальны рамонт 39 кіламетраў вулічна-дарожнай сеткі. Па плошчы гэта 700 тысяч метраў квадратных. Але ўся плошча (сталічных вуліц — аўт.) — 18 мільёнаў метраў квадратных. Паводле нарматыву, штогод мы павінны 10-12% капітальна рамантаваць. У нарматыў мы не ўкладаемся: не выконваем яго разы ў тры”.
І таму, кажуць чыноўнікі, дарожнікам даводзіцца займацца абразлівай працай — ямачным рамонтам.
Аляксандр Галаўнёў: “Прыніжэнне для дарожнікаў — займацца ямачным рамонтам. Але іншых метадаў забяспечыць хоць нейкі праезд у сённяшніх умовах проста не існуе”.
Галаўнёў наракае, што дарожнікі не бачаць выйсця з сённяшняй сітуацыі. Ёсць, праўда, кітайцы з прапановай 1 мільярда долараў “дарожнага” крэдыту: на будаўніцтва шляху ад Жлобіна да Гомеля. Але на тых умовах, што і матэрыялы, і тэхніка, і праца будуць кітайскія. Што не выгадна ні дарожнікам — яны застаюцца без працы, ні дзяржаве — ёй давядзецца браць крэдыт, каб на гэтыя грошы забяспечваць працай кітайцаў!
Прычым так кардынальна ў горшы бок сітуацыя змянілася толькі летась — пасля ўвядзення новага Бюджэтнага кодэкса, які пазбавіў дарожнікаў магчымасці мець дарожны фонд. Рэч у тым, што папаўняўся ён за кошт акцызаў з паліва. Зараз гэтыя грошы ідуць у іншыя фонды на іншыя патрэбы.
Аляксандр Галаўнёў: “З 2010 года ўведзены новы Бюджэтны кодэкс, які не прадугледжвае дарожнага фонду. Калі раней усе акцызы з паліва ішлі ў дарожны фонд, то зараз гэтага няма”.
А каб гэта не былі проста скаргі і спробы зваліць віну за дрэнны стан дарог на іншых людзей, прадстаўнік “Белаўтадара” прывёў лічбы.
Аляксандр Галаўнёў: “Прывяду вам лічбы капітальнага рамонту, калі быў народны фонд і калі яго не стала. Па рэспубліканскіх дарогах. Пяты год — капітальны рамонт 330 кіламетраў, шосты — 415, сёмы — 536, восьмы — 585, дзевяты — 50, дзесяты — 100. 600 кіламетраў — гэта акурат той міжрамонтны тэрмін, які дазваляе казаць пра стабільнасць дарожнай сеткі. А зараз я не магу казаць пра стабільнасць — зараз мы праядаем назапашанае. Запас надзейнасці, які ў нас быў”.
І таму, кажа, усе дарожнікі выступаюць за тое, каб Бюджэтны кодэкс перапісалі наноў і каб грошы аўтамабілістаў, што кожны з іх плаціць на запраўцы ў выглядзе акцызных збораў з паліва, ішлі на рамонт дарог.
Глядзі таксама:
Летась у Беларусі капітальна адрамантавалі толькі 0,08% дарог
Мінскую кальцавую дарогу будуць рамантаваць бясконца
Фота: Змітра Лукашука