З-за пагрозы тэрактаў адмененае ралі “Парыж-Дакар”, беларусы вяртаюцца
Адмененае транскантынентальнае ралі “Дакар-2008”, якое мусіла стартаваць раніцай 5 студзеня з партугальскай сталіцы Лісабона. Прычынай такога рашэння арганізатары называюць пагрозу нападу ісламскіх тэрарыстаў, інфармуе “Інтэрфакс”. Напрыканцы снежня ў Маўрытаніі былі забітыя чацвёра турыстаў з Францыі.
Пасля гэтага французскі ўрад не рэкамендаваў сваім грамадзянам
наведваць Маўрытанію. Перспектывы гонкі пакуль няясныя: альбо яна будзе
адмененая зусім, альбо сарваны толькі сёлетні старт.
Нагадаем, раней меркавалася, што маршрут супермарафона “Дакар-2008” будзе праходзіць праз Партугалію, Іспанію, Марока, Маўрытанію і Сенегал. У юбілейнай, 30-й гонцы мусілі ўдзельнічаць каля 300 матацыклаў, 200 легкавікоў і джыпаў, а таксама 100 грузавікоў.
Беларусь прадстаўляў экіпаж у складзе Сяргея Шкеля і Аляксандра Тараненкі.