З-за рознагалоссяў сёння не будзе заняткаў "Мова ці кава"
Адзін з вядучых курсаў Франак Вячорка праз Facebook папрасіў прабачэння.
"Наша ніва" нагадвае, што 15 кастрычніка ў Мінску планавалася адкрыццё новага навучальнага сезона курсаў беларускай мовы "Мова ці кава". Аднак у камандзе вядоўцаў, сярод якіх заснавальніца адукацыйнага брэнду Кацярына Кібальчыч, паэтка Валярына Кустава, журналісты Алесь Залеўскі і Франак Вячорка, з'явіліся рознагалоссі. Прычынай ідэалагічнага расколу сталі выказванні журналісткі расійскага першага канала Кацярыны Кібальчыч наконт сітуацыі ва Украіне, якую не падзяліла астатняя частка каманды.
Курсы "Мова ці кава" былі адкрытыя ў Маскве ўвосень 2012 года, 18 лютага 2013-га адбылося адкрыццё курсу ў Мінску. У беларускай сталіцы ёсць таксама курсы "Мова нанова", што аддзяліліся ад "Мовы ці кавы".
Здымак з сацыяльных сетак.