З-за шалёнага сабакі ў трох раёнах Мінска ўводзяць каранцін

З-за шалёнага сабакі ў трох раёнах Мінска ўводзяць каранцін

З-за шалёнага сабакі з 23 студзеня ў трох раёнах Мінска (Фрунзенскім, Кастрычніцкім і Маскоўскім) уводзяць каранцін. Ён працягнецца два месяцы, інфармуе партал tut.by. Справа ў тым, што 19 студзеня ў гарадской ветэрынарнай лабараторыі быў у сабакі, якога прывозілі на кансультацыю, выявілі шаленства. Спецыялісты ўжо ведаюць, у якіх раёнах і з кім кантактаваў гэты сабака. Ветэрынарныя лекары абходзяць кватэры і прапануюць зрабіць жывёлам прышчэпкі. На час каранціну некаторыя хатнія жывёлы стануць “невыязнымі”. Больш падрабязна гл. тут.

Санітарна-эпідэміялагічная служба сталіцы паведамляе, што згаданы сабака пароды канэ-корса да 6 студзеня жыў у сям’і ў Мінску па вуліцы Мініна. У той дзень яго купіў мінчук, які жыве па вуліцы Альшэўскага, а на наступны дзень перадаў яго жыхарцы аграгарадка Чурыловічы. 7-11 студзеня жывёла магла знаходзіцца ў раёне вуліцы Сярова і вуліцы Гурскага (паказанні ўладальнікаў блытаныя, яе, нібыта, выгналі на вуліцу). 11 студзеня сабаку знайшлі ў Кастрычніцкім раёне валанцёры, у раёне вуліцы Кіжаватава, яна знаходзілася ў некалькіх сем’ях. 17 студзеня ў сабакі сталі праяўляцца прыкметы захворвання і яго адвезлі ў ветэрынарную станцыю. У той жа дзень ён памёр.

Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска просіць грамадзян, якія маюць сабак, правесці вакцынацыю непрышчэпленых жывёл, строга выконваць правілы ўтрымання сабак і катоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі