З-за смогу 19 прадпрыемстваў сталіцы атрымалі папярэджанні
Астматыкам трэба быць асабліва асцярожнымі: можа пагоршыцца стан здароўя.
Раніцай, 28 жніўня, жыхары Мінска адчулі пах гару і заўважылі густы смог у некаторых раёнах горада. Паведамленні пра пах гарэлага прыходзіць таксама з поўдня Беларусі.
Як адзначылі Еўрарадыё ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, ніякіх моцных пажараў ля Мінска не было. Пажары зараз тушацца на паўднёвым захадзе Беларусі, таму жыхары Брэсцкай вобласці могуць адчуваць моцны пах гару.
Прычынай смогу ў Мінску спецыялісты тлумачаць неспрыяльнымі метэаралагічнымі ўмовамі — высокай тэмпературай, адсутнасцю дажду і ветру.
“Такая сітуацыя можа быць да першай залевы. Хоць паказчыкі па канцэнтрацыі цвёрдых часціц у паветры пакуль не моцна ўздрыгануліся і не перавышаюць нормы”, — кажа кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела маніторынгу атмасфернага паветра Багдана Казярук.
У сувязі з гэтым 19 буйным прамысловым і транспартным прадпрыемствам горада накіраванае папярэджанне пра неспрыяльныя метэаралагічныя ўмовы з мэтай рэгулявання выкідаў у атмасферу 2-й катэгорыі.
Фота: tut.by