З-за віртуальнага рамана мінчанка страціла 40 тысяч долараў

З-за віртуальнага рамана мінчанка страціла 40 тысяч долараў

З-за віртуальнага рамана 50-гадовая мінчанка страціла 40 тысяч долараў. Яна пазнаёмілася ў сацсетках з замежнікам, які расказаў, што жыве ў Вялікабрытаніі, мае нерухомасць і матэрыяльна забяспечаны. Па словах мужчыны, ён працуе на караблі і часта бывае ў далёкіх плаваннях. Неўзабаве замежнік прапанаваў мінчанцы ўзяць шлюб, але праз некалькі месяцаў, калі ён вернецца з чарговага плавання.

Пазней знаёмы беларускі напісаў ёй, што яму трэба аплаціць страхоўку, але фізічна ён гэта зрабіць не можа. Папрасіў жанчыну перавесці грошы на рахунак, што яна і зрабіла. Пазней ён паведаміў, што выслаў у Мінск бандэроль з буйной сумай грошай. Праз нейкі час жанчыне патэлефанавала невядомая, якая назвалася супрацоўніцай мытні. Паводле яе слоў, у пасылцы знайшлі 45 тысяч долараў і трэба заплаціць штраф. Мінчанка пералічыла грошы, але пасылку так і не атрымала. Пасля гэтага яна зразумела, што яе ашукалі, а дзясяткі тысяч долараў страчаныя. Гэтыя грошы жанчына пазычала ў знаёмых і брала ў некалькіх банках крэдыты.

Прэс-служба мінскай міліцыі адзначае, што такое махлярства ў сацыяльных сетках здараецца нярэдка. Заклікае быць асцярожнымі, а калі ўжо людзі пацярпелі ад махлярства, абавязкова звяртацца да праваахоўнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі