За 10 гадоў людзей сталага веку ў Беларусі паболела на 190 тысяч

За 10 гадоў людзей сталага веку ў Беларусі паболела на 190 тысяч

За апошнія дзесяць гадоў людзей сталага веку ў Беларусі паболела на 190 тысяч, або на 10,8%. Такія дадзеныя публікуў Нацыянальны статыстычны камітэт з нагоды Міжнароднага дня пажылых людзей, які адзначаецца 1 кастрычніка. Людзьмі сталага веку лічацца асобы ад 60 гадоў.
 
Адметна, што сярод вясковага насельніцтва Беларусі людзей гэтай узроставай групы стала меней: у 2006 годзе было 28,5%, а цяпер стала 27,9%. У гарадах людзей сталага ўзросту наадварот паболела: было 14,4% — стала 18,5%.

На пачатак гэтага года ў Беларусі было 1 мільён 955,5 тысячы пажылых людзей, або амаль кожны пяты жыхар краіны. Жанчыны ў гэтай групе складаюць 65%, мужчыны — 35%. Многія людзі ў такім узросце працягваюць працаваць — 17,5% на пачатак гэтага года.

У 2015 годзе ў гэтак званым познім узросце пабраліся шлюбам 1 091 жанчына і 1 705 мужчын, пры гэтым у 855 выпадках абодва сужэнцы перайшлі планку ў 60 гадоў.

Кожны пяты пажылы чалавек займаецца фізкультурай і спортам. Доля актыўных карыстальнікаў інтэрнэтам сярод такіх грамадзян складае 16,9%, перадае БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі