За 5 гадоў з Беларусі з'ехала 50 тысяч лепшых рабочых-будаўнікоў

За 5 гадоў з Беларусі з'ехала 50 тысяч лепшых рабочых-будаўнікоў

За 5 гадоў з Беларусі з'ехала больш за 50 тысяч лепшых рабочых-будаўнікоў. Гэтую лічбу на семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічай галіны назваў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА. Паводле яго слоў, для галіны найважнейшыя задачы — спыненне "сур'ёзнага адтоку спецыялістаў", якія працаўладкоўваюцца за мяжой. "Чаму там не відаць нашых падрадчыкаў?" — спытаўся ў прысутных кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка не супраць, каб беларусы працавалі ў замежжы. "Аднак не толькі на карысць сваіх сем'яў, але і на карысць дзяржавы", — сказаў ён. Саўмін павінен прыняць меры, каб гэтыя людзі працавалі ў беларускіх арганізацыях на тэрыторыі іншых краін, лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 23.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі