Лукашэнка загадаў спыніць дыскрымінацыю рабочых-будаўнікоў у рэгіёнах

Лукашэнка загадаў спыніць дыскрымінацыю рабочых-будаўнікоў у рэгіёнах

Аляксандр Лукашэнка загадаў спыніць дыскрымінацыю рабочых-будаўнікоў у рэгіёнах, інфармуе БЕЛТА. У пятніцу кіраўнік дзяржавы праводзіць рэспубліканскі семінар-нараду, прысвечаную павышэнню эфектыўнасці будаўнічай галіны.

"Як так атрымалася, што ў нас створаныя розныя ўмовы па аплаце працы для рабочых у Мінску і рэгіёнах? — запытаўся Лукашэнка ў прысутных. — Рабочы на будоўлі за межамі сталіцы за кожную гадзіну сваёй працы атрымлівае на адзін рубель менш, чым такі ж рабочы ў Мінску".

Кіраўніка дзяржавы цікавіла, у чым прычына такой сітуацыі. "У іх у рэгіёнах праца лягчэйшая ці ўмовы лепшыя? Ці там у рабочых і іх сем'яў менш патрэбнасцяў?" — працягваў задаваць пытанні Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што калі такая сітуацыя не зменіцца, то ў малых гарадах і ў вёсках не ўдасца затрымаць людзей. "Неадкладна спыніце гэтую дыскрымінацыю!" — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 23.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі