За 7 кастрычніка ў Еўрасаюз не ўпусцілі 170 мігрантаў з Беларусі

Аўтамабіль польскай памежнай службы на фоне плота на мяжы з Беларуссю
Аўтамабіль польскай памежнай службы на фоне плота на мяжы з Беларуссю

7 кастрычніка беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перайсці 107 чалавек, сярод якіх грамадзяне Судана і Конга. 20 з іх пераадолелі агароджу, але былі выцесненыя на тэрыторыю Беларусі.

Група з 16 грамадзян Егіпта ў той жа час пераправілася праз раку Свіслач.

Былі затрыманыя двое арганізатараў нелегальнай міграцыі: грамадзяне Расіі і Украіны перавозілі пяцярых грамадзянаў Сірыі, паведамляе Памежная служба Польшчы.

На літоўска-беларускай мяжы за апошнія суткі былі затрыманыя 63 мігранты, піша Delfi. Разам: праз мяжу Беларусі і Еўразвяза за 7 кастрычніка спрабавалі прарвацца 170 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі