За 7 месяцаў ВУП Беларусі вырас на 1,1%
Паводле афіцыйнай статыстыкі (першая ацэнка), аб'ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі за 7 месяцаў 2017 года склаў Br56,7 млрд, або ў супастаўных цэнах 101,1% да ўзроўню студзеня-ліпеня 2016 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У першым квартале ВУП вырас на 0,3%, за студзень-красавік — на 0,5%, за 5 месяцаў — на 0,9%, за першыя паўгода 2017 года — на 1%. Беларускі ўрад спадзяецца, што па выніках года гэты паказчык вырасце да 1,7%.
Тым не менш, шэраг міжнародных фінансавых арганізацыяў прагназуюць падзенне беларускага ВУП. Так, напрыклад, МВФ прагназаваў -0,8%, ЕБРР — -0,5%, Еўразійскі банк развіцця — -0,5%. Сусветны банк — -0,4%, і гэта быў самы аптымістычны прагноз.
Насуперак гэтым чаканням, Еўразійскі банк развіцця нядаўна палепшыў і без таго станоўчы прагноз на 1 працэнтны пункт — з +1,3% да +1,4%.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-ліпені ў адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 107,3%.