За адзін дзень у Telegram прыйшлі 70 мільёнаў новых карыстальнікаў
Падчас учарашняга збою ў працы Instagram, Facebook і WhatsApp мэсэнджар Telegram зафіксаваў рэкордны прырост карыстальнікаў. За адзін дзень ён "прырос" на 70 мільёнаў карыстальнікаў.
"Я ганаруся тым, як наша каманда справілася з беспрэцэдэнтным ростам, таму што Telegram працягваў бездакорна працаваць для пераважнай большасці нашых карыстальнікаў.
Для новых карыстальнікаў я хацеў бы сказаць наступнае: сардэчна запрашаем у Telegram — найбуйнейшую незалежную платформу абмену паведамленнямі. Мы не падвядзем вас, калі гэта зробяць іншыя", — напісаў заснавальнік Telegram Павел Дураў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.