За акцыю 7 лістапада Змітра Дашкевіча аштрафавалі на 1050 рублёў

За акцыю 7 лістапада Змітра Дашкевіча аштрафавалі на 1050 рублёў

16 лістапада ў судзе Партызанскага рёна Мінска прайшоў суд над маладафронтаўцам Змітром Дашкевічам. Яго судзілі за акцыю 7 лістапада каля Мінскага трактарнага завода.

Як паведамлялася раней, Дашкевіч прыйшоў на адкрыццё помніка Леніну, дзе крычаў "Ганьба!". Актывіста затрымалі чатыры амапаўцы, якія на руках занеслі яго ў мікрааўтобус. Разам з ім затрымалі трох паплечнікаў, якія таксама пратэставалі супраць адкрыцця помніка Леніну. Дашкевіч распавядаў, што пасля затрымання ў мікрааўтобусе яго жорстка збівалі і здзекваліся.

Суд адмовіўся праглядаць відэазапіс, які знялі журналісты, піша nn.by. Міліцыянт Андрэй Лявонаў, які затрымліваў Дашкевіча, у судзе заявіў, што актывіст імкнуўся справакаваць бойку.

Камандзір аддзялення АМАП Павел Яфрэмаў заявіў, што яны фактычна выратавалі Дашкевіча, іначай бы яго збіў натоўп. Па сцверджанні самога актывіста, менавіта Яфрэмаў тыкаў яму ў твар дубінкай і казаў: "Смакчы!" У судзе камандзір амапаўцаў заявіў, што не тыкаў дубінкай у твар Дашкевічу.

У выніку суддзя прызнала Дашкевіча вінаватым у паўторным на працягу года ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі. Яго асудзілі на 1050 рублёў (50 базавых велічыняў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі