За акцыю прадпрымальнікаў завядуць крымінальную справу на 50 чалавек
За ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Мінску 10 студзеня, можа быць прыцягнута да крымінальнай адказнасці да 50 чалавек. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.
Разам з тым ён дадаў, што "міліцыя будзе даваць прынцыповую ацэнку дзеянням удзельнікаў гэтай акцыі, але з улікам узросту можа быць зменшаная іх адказнасць". Па словах Навумава, расследаванне дадзенай крымінальнай справы "ідзе паспяхова".
"У следства няма праблем з яго расследаваннем, на вуліцах Мінска шмат відэакамер, якія зафіксавалі дзеянні ўдзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу”.
“Інтэрфакс”