За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 750 новых выпадкаў COVID-19
Па стане на 11 чэрвеня, як паведамляе прэс-служба Мінздароўя, у Беларусі налічваецца 51 816 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Гэта на 750 чалавек больш, чым суткі таму.
Памерлі 293 пацыенты з каранавірусам (+5).
Вылечыліся і былі выпісаныя 26 643 пацыентаў (+971).
За час пандэміі было праведзена 678 570 тэстаў (+ 19 005).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.