"За будучыню незалежнай Беларусі" — лозунг перадвыбарчай кампаніі Лукашэнкі

У чацвер, 23 ліпеня, у Беларусі пачаўся збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты. Да 21 жніўня восем ініцыятыўных груп мусяць сабраць як мінімум па 100 тысяч подпісаў.

Аляксандр Лукашэнка праводзіць перадвыбарчую кампанію пад лозунгам "За будучыню незалежнай Беларусі". У Мінску подпісы за Лукашэнку збіраюць каля ўніверсама "Цэнтральны" (на здымках). Побач, пад бел-чырвона-белым сцягам, ідзе збор подпісаў за Таццяну Караткевіч.

Нагадаем, ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, старшыні партыі левых "Справядлівы свет" Сяргея Калякіна, кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча, лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, прадстаўніцы кааліцыі "Народны рэферэндум" Таццяны Караткевіч, беспрацоўнай Жанны Раманоўскай, лідара Беларускай патрыятычнай партыі Мікалая Улаховіча, эканаміста Віктара Цярэшчанкі.

“Адзін чалавек са 100-кватэрнага дома”: Як кандыдаты збіралі подпісы

Збіраць подпісы на выбарах прапануюць за “прынцыпы”, боршч і “кампенсацыю”

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі