За чатыры дні ў Беларусі выявілі болей за 2 тысячы замежнікаў-нелегалаў

За чатыры дні ў Беларусі выявілі болей за 2 тысячы замежнікаў-нелегалаў

Падчас правядзення аперацыі “Нелегал” у Беларусі выяўлена болей аз 2 тысячы замежнікаў, які парушылі правілы знаходжання на тэрыторыі нашай краіны, а таксама парадак ажыццяўлення працоўнай дзейнасці.

Аперацыя “Нелегал” праводзілася з 29 верасня па 2 кастрычніка. За чатыры дні праваахоўнікі правяралі месцы кампактнага знаходжання замежных грамадзян — рынкі, вакзалы, інтэрнаты і выкарыстанне замежнай працоўнай сілы суб’ектамі гаспадарання розных формаў уласнасці. У выніку 25 службовых асобаў працягнулі да адміністратыўнай адказнасці.

За грубае парушэнне правілаў знаходжання з краіны дэпартавалі 268 чалавек, на 23 замежнікаў завялі крымінальныя справы, у тым ліку адно за незаконнае перасячэнне мяжы, 17 — за парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Беларусь. Затрымалі пяць асобаў, якія знаходзіліся ў міжнародным вышуку, паведамляе прэс-служба МУС.

Фота: ej.by

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі