За цвярозасць у Віцебску давалі адгулы (фотарэпартаж)
На святкаванне Дня цвярозасці ў Віцебску людзей сабралося не так ужо і мала. Таямніца гэтага не толькі ў прапагандзе, якую вялі напярэдадні міліцыя ды БРСМ. Вось што даведалася нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
"Проста некаторыя прадпрыемствы паабяцалі сваім супрацоўнікам па адгуле, калі яны прыдуць на “цвярозыя” мерапрыемствы. Цвярозасць адзначалі стандартна: з паказальнымі выступленнямі дэсантнікаў, парашутыстаў, байкераў, мастацкай самадзейнасці. Але тэма свята вымагала чагосці арыгінальнага. Таму мінакам раздавалі значкі, на якіх сцвярджалася, што ў барацьбе супраць п’янства аб’ядналіся Чыгуначны РАУС ды лікёра-гарэлачы завод".
Падчас акцыі дзяўчаты-БРСМаўкі збіралі подпісы за забарону рэкламы алкаголю на тэлебачанні ды ў прэсе. А кожны жадаючы мог падыхаць ў спецыяльны прыбор, што вызначае, п’яны чалавек ці не.