За два дні ў Беларусі на выбарах датэрмінова прагаласавалі амаль 10%

За два дні ў Беларусі на выбарах датэрмінова прагаласавалі амаль 10%

За два дні ў Беларусі на выбарах у Палату прадстаўнікоў датэрмінова прагаласавалі 9,63% выбаршчыкаў (у першы дзень — 3,92%). Пра гэта ў чацвер паведаміў Цэнтрвыбаркам.

З статыстыкі, апублікаванай на сайце ЦВК, вынікае, што найбольш выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова ў Віцебскай вобласці — 10,94%, у Магілёўскай вобласці — 10,88%. Найменш выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова ў Брэсцкай вобласці — 7,68%, у Мінскай вобласці — 8,57%. У Мінску ўжо прагаласавалі на выбарах 9,65%.

Датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў працягнецца да 10 верасня ўключна. Асноўны дзень галасавання — 11 верасня.

За два дні ў Беларусі на выбарах датэрмінова прагаласавалі амаль 10%

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі