За дзве літары газету папярэджваюць, за чатыры можна спыніць яе выхад

За чатыры дні недзяржаўныя газеты атрымліваюць ад мінінфармацыі пяць (!) папярэджанняў. Дагэтуль было толькі два, і толькі ў “Народнай волі”. У выніку — сем папярэджанняў з новай “занадта мяккай” кіраўніцай Ліліяй Ананіч, як назваў яе Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі.

“Народную волю” папярэдзілі двойчы і, на дзіва, не за выходныя дадзеныя.

Чыноўнікам не спадабаліся два артыкулы: адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі ад жонкі былога галоўнага лекара Касцюковіцкай бальніцы, другое — за аўтарскую калонку Святланы Калінкінай пра Еўразійскі саюз.

У выбарным 2010 годзе, напрыклад, Народная воля мела ажно 4 (!) папярэджанні. Адно — за “распаўсюджанне непраўдзівай інфармацыі” пра партызанскі рух. Нагадаем, прыпыніць выхад газеты праз суд можна за 2 такія папярэджанні напрацягу года.

Пад адным папярэджаннем працуюць газеты “Intex-Press” і “Ганцавіцкі час”, бо скарацілі назву органа, дзе выданні зарэгістравалі: “Міністэрства інфармацыі РБ” замест поўнага “… Рэспублікі Беларусь”.  Калі папярэдзілі за дзве літары, то за чатыры, атрымліваецца, можна перапыніць выхад газеты. Калі па папярэджанні на кожныя 2 літары.

Раней “Intex-Press” папярэджвалі ў 2011 годзе, бо тыя не паведамілі пра пераезд, новы адрэс і тэлефон.

“Ганцавіцкі час” у мінулыя гады папярэджвалі, бо ў адной з рэкламных абвестак не надрукавалі падатковы нумар рэкаламадаўцы.

Адразу дзве газеты папярэджвае Мінінфарм у Барысаве. І таксама за скарачэнне “РБ”. “Борисовские новости” і “Рекламный Боржоми”. Раней “Борисовские новости” папярэджвалі, бо “у выходных дадзеных адрас надрукавалі вышэй за назву газеты”.

Далі папярэджанне і рэгіянальнай “Газеце Слонімскай”, чыноўнікі не знайшлі наклад газеты, які быў надрукаваны на першай старонцы.

А вось дзяржаўнай газеце “Рэспубліка”, за тое, што не друкавалі назву воргана, які зарэгістраваў выданне, папярэджанне пакуль не далі. 

Назва газеты

Колькасць папярэджанняў

За што папярэджвалі

Народная воля

2

Адкрыты ліст да Лукашэнкі, калонка пра Еўразійскі саюз

Intex-Press

1

За скарачэнне “РБ”

“Борисовские новости”

1

За скарачэнне “РБ”

“Ганцавіцкі час”

1

За скарачэнне “РБ”

“Рекламный Боржоми”

1

За скарачэнне “РБ”

“Газета Слонімская”

1

Выходныя дадзеныя на першай старонцы

Ці атрымае “Рэспубліка” папярэджанне ад Мінінфармацыі?

Фота: allday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі