За год больш за ўсё падаражэла бульба
А найменш, па звестках Белстата, вырас кошт на морапрадукты.
Бульба у красавіку 2013 года ў параўнанні з красавіком 2012 года стала даражэйшая на 69,9%. Гэта паводле афіцыйнай статыстыкі Белстата. Нават гарэлка і цыгарэты падаражэлі меней — толькі на 54,1% і 52,7%, адпаведна.
Таксама падаражэў хлеб — на 41,9%, на 47,4% — мука пшанічная, гародніна вырасла ў кошце на 45,9%. А вось садавіна — толькі на 8,7%. Меней за ўсё падаражэлі морапрадукты і рыба — за год усяго на 0,5%.
У справаздачы за сакавік 2013 года ў параўнанні з сакавіком 2012-га найбольш вырасла ў цане капуста свежая белакачанная — аж на 179,6%. Буракі і морква — на 79%, але ў сярэднім гародніна падаражала на 38,7%.
Што ж стала танней? Кава, бананы, яблыкі, грэчка, траска і скумбрыя.
Фота — obukhov.olx.com.ua