За год насельніцтва Мінска павялічылася амаль на 22 тысячы чалавек

За год насельніцтва Мінска павялічылася амаль на 22 тысячы чалавек

Колькасць насельніцтва беларускай сталіцы на 1 студзеня 2016 года, паводле папярэдніх дадзеных, склала 1 мільён 959,9 тысячы чалавек і павялічылася ў параўнанні з пачаткам 2015 года на 21,7 тысячы чалавек. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

За мінулы год у горадзе нарадзілася 22 832 дзіця і захаваўся натуральны прырост насельніцтва, які склаў 5 659 чалавек. Таксама ў сталіцы зарэгістравалі 18 187 шлюбаў і 7 516 разводаў. У параўнанні з 2014 годам колькасць шлюбаў павялічылася на 3,3%, а разводаў — знізілася на 3,2%.

Нагадаем, што колькасць насельніцтва Беларусі на пачатак года склала 9 мільёнаў 498,7 тысячы чалавек і ўзрасла на 17 873. Міграцыйны прырост насельніцтва склаў 18 494 чалавека і гэта ў 1,2 разы болей, чым у 2014 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі