За хабар затрыманы гендырэктар "Віцебскмясамалпрама" і яго былы намеснік

За хабар затрыманы гендырэктар "Віцебскмясамалпрама" і яго былы намеснік

За хабар затрыманы гендырэктар "Віцебскмясамалпрама" 35-гадовы Валерый Каспяровіч, яго былы першы намеснік 34-гадовы Віктар Славецкі і кіраўнік прыватнай кампаніі "Віцебскгандаль" 28-гадовы Міхаіл Славецкі. Адбылося гэта днямі проста на тэрыторыі прадпрыемства. Падставай стала перадача хабару ў памеры каля 150 тысяч рублёў (больш за 69 тысяч долараў), інфармуе партал tut.by, які спасылаецца на свае крыніцы. Затрыманых падазраюць у атрыманні хабару за набыццё тавараў для прадпрыемства ў камерцыйнай кампаніі. У іх дачыненні распачалі крымінальную справу, ім пагражае ад 5 да 15 гадоў зняволення.

Пазней з'явілася афіцыйная інфармацыя. Было заяўлена пра раскрытую супрацьпраўную схему, створаную кіраўніцтвам адкрытага акцыянернага таварыства. Яго службовых асобаў затрымалі па падазрэнні ў атрыманні хабараў. Адзначаецца, што прадпрыемства, на якім яны працавалі, з'яўляецца базавым лагістычным цэнтрам дзяржаб'яднання "Віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты". Схема прадугледжвала прыцягненне да супрацоўніцтва прыватнікаў для стварэння ланцужка неабгрунтаванага пасярэдніцтва пры набыцці тавараў для перапрацоўчых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці. У выніку яны пастаўляліся па завышанай цане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі