За мемарыяльны знак Барысу Кіту змагаецца беларуская дыяспара ў Нямеччыне

Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Нямеччыне звярнуліся да ўладаў Беларусі ў звязку з тым, што не могуць усталяваць мемарыяльны знак Барысу Кіту ў Навагрудку, паведамляе БелаПАН. Ліст на імя міністра культуры Паўла Латушкі і старшыні Гродненскага аблвыканкама Сямена Шапіры даслалі прадстаўнікі Беларускага дэмакратычнага руху і Саюзу беларусаў Нямеччыны. Спробы дамагчыся дазволу на ўсталяванне помнага знаку былі ў канцы 2009 году. Але тады Міністэрства культуры адказала на запыты толькі адпіскамі наконт таго, што такое рашэнне павінны прымаць мясцовыя ўлады. А кіраўніцтва Навагрудскага райвыканкаму адказаў на звароты ўвогуле не дало.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі