За мінулыя суткі з Беларусі ў ЕС спрабавалі трапіць больш за 300 мігрантаў

На мяжы Літвы і Беларусі

На мяжы Літвы і Беларусі / Delfi

За мінулыя суткі літоўскія памежнікі не прапусцілі ў краіну 36 нелегальных мігрантаў, якія ішлі з тэрыторыі Беларусі, піша Delfi.

У Латвіі за мінулыя суткі зафіксавалі 220 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі.

Польская памежная служба паведамляе пра 60 замежнікаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі. Польскія памежнікі кажуць, што мігранты кідалі ў іх камяні і палкі, але пацярпелых няма.

Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і краін ЕС цягнецца з лета 2021 года. Захад назваў яго формай гібрыднай вайны. Спярша асноўнымі аб'ектамі атакі з тэрыторыі Беларусі былі Літва і Польшча. Апошнім часам увага найбольш скіраваная на беларуска-латвійскую мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі