За “Народную волю” Еўрасаюз пакуль ставіць уладам “незалік”
Пусціўшы дзве незалежныя газеты ў кіёскі і дазволіўшы падпіску, беларускі ўрад яшчэ не напрацаваў на “залік” ад Еўрасаюзу. Пра гэта распавёў кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску Жан-Эрык Хольцапфель. За чатыры месяцы, якія засталіся Беларусі для выканання ўмоваў Еўрасаюзу, беларускі бок павінен перагледзець закон аб СМІ, некаторыя артыкулы Крымінальнага кодэкса, дазволіць акрэдытацыю замежным журналістам, а таксама павінны змяніцца самі дзеянні ўладаў адносна незалежных СМІ.
Ж.-Э. Хольцапфель: “Мы наўмысна не стваралі пакрокавую стратэгію, таму што для нас важна было, каб працягваліся пазітыўныя змены. І таму ацэнка гэтых зменаў па-ранейшаму застаецца адкрытым пытаннем. Што тычыцца сферы СМІ, то тут мы мелі на ўвазе два ўзроўні. Першы – гэта заканадаўчае рэгуляванне. Гэта закон аб СМІ, таксама некаторыя артыкулы Крымінальнага кодэкса, якія патрабуюць зменаў. Другі ўзровень мы бачылі ў канкрэтных дзеяннях улады. Напрыклад, дазвол распаўсюду незалежных газет, а таксама пытанне акрэдытацыі замежных журналістаў”.
Акрамя таго, паводле слоў спадара Хольцапфеля, ад Беларусі ў Еўропе чакаюць станоўчых зменаў ў выбарчым заканадаўстве. Канкрэтна гэта можа азначаць скарачэнне колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў у адпаведнасці са стандартамі АБСЕ.
Ж.-Э. Хольцапфель: “Мы можам тут разглядаць і такія прыватныя аспекты, як колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Аднак такія пытанні будуць і павінны разглядацца ў праекцыі на іх адпаведнасць альбо неадпаведнасць міжнародным стандартам АБСЕ”.
Ці адменіць Еўрасаюз санкцыі цалкам пасля выканання ўсіх умоваў, пакуль невядома. Рашэнне будзе прымаць Рада ЕС.
Сёння ў Брусэлі таксама адбылася прэс-канферэнцыя прэзідэнта Еўракамісіі Жазэ-Мануэля Барозу і Камісара па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніты Ферэра-Вальднэр. Падчас выступу Камісар падкрэсліла, што Беларусь вітаецца ў праграме Ўсходняга Партнёрства. Аднак якімі будуць нашыя адносіны, залежыць у першую чаргу ад беларускага боку і пазітыўных зменаў, якія будуць тут адбывацца.
Б. Ферэра-Вальднэр: “Беларусь. Мы заўсёды казалі: нашая прапанова прынцыпова ў сіле. Але, натуральна, краіна павінна саспець для гэтага. Яны павінны дасягнуць стандартаў. Учора мы прымалі шэсць амбасадараў. Беларускага амбасадара сярод іх. І яны ведаюць, што яшчэ ім патрэбна зрабіць, каб стаць членам палітыкі добрасуседства і Усходняга Партнёрства”.
Беніта Ферэра-Вальднэр таксама дадала, што ад двухбаковага супрацоўніцтва выйграюць не толькі Усходні сектар – Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Ўкраіна, а таксама сам Еўрапейскі саюз. Паводле слоў Камісара, з дапамогай праграмы Ўсходняга Партнёрства ЕС паспрабуе адкрыць доступ да новых рынкаў а таксама зможа дасягнуць суседскай эканамічнай зоны.
Фота - charter97