За Нобелеўскую прэмію Святлана Алексіевіч заплаціць 13% падатку

За Нобелеўскую прэмію Святлана Алексіевіч заплаціць 13% падатку

Першая ў гісторыі беларуска Святлана Алексіевіч разам з Нобелеўскай прэміяй  атрымае прызавыя — 8 мільёнаў шведскіх крон, ці 953 тысячы долараў.

Але ці давядзецца лаўрэатцы плаціць падаходны падатак за грошы?

Гэтае пытанне Еўрарадыё задае Міністэрству па падатках і зборах. На гарачай лініі Еўрарадыё адказваюць, што падатак заплаціць давядзецца, калі чалавек болей за 183 дні жыве ў Беларусі.

“Калі б вы атрымалі прэмію ад Беларусі, тады мелі б ільготы. Калі да прыкладу, маеце званне “Народны артыст”, штомесячна нейкія выплаты ёсць, і яны не абкладаюцца падаткам. А Нобелеўская прэмія — гэта даход з−за мяжы і абкладаецца падаткам 13%”, − кажуць на гарачай лініі Міністэрства па падатках і зборах.

Атрымліваецца, з прэміі Святлана Алексіевіч вінна будзе заплаціць дзяржаве дзяржаве 123 890 долараў.

Сама пісьменніца сказала, што прэію збіраецца выдаткаваць на напісанне новых кніг.

Фота Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі