За падпіскі на "экстрэмістаў" выхавацельніцу аштрафавалі на 555 рублёў

Наталля Сідлярэвіч

Наталля Сідлярэвіч / Аднакласнікі

У Беларусі за падпіскі на "экстрэмісцкія" інфарэсурсы пакаралі выхавацельніцу карэкцыйна-развіваючага цэнтра, піша "Віцебская вясна". Суд адбыўся 28 лістапада, але праваабаронцы даведаліся пра яго толькі цяпер.

Суддзя Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч аштрафавала на 555 рублёў і канфіскавала ў даход дзяржавы тэлефон у Наталлі Сідлярэвіч.

У пратаколе з міліцыі было напісана, што са жніўня 2020-га ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" выхавацельніца была падпісаная на акаўнты "Белсат", TUT.BY, "МАЯ КРАІНА ВОЛЬНАЯ ВЯЛІКАЯ ЕЎРАПЕЙСКАЯ БЕЛАРУСЬ!", а таксама на тэлеграм-канал SYMBAL.BY.

На судзе Сідлярэвіч прызнала сваю віну і раскаялася. Таму ёй прысудзілі даволі мяккі штраф — 15 базавых велічыняў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі