За пазбаўленне “Рэала” пяці еўракубкавых тытулаў падпісаліся 50 тысяч чалавек

За пазбаўленне “Рэала” пяці еўракубкавых тытулаў падпісаліся 50 тысяч чалавек

50 тысяч чалавек падтрымалі ананімную петыцыю ў інтэрнэце, якая заклікае пазбавіць футбольны клуб “Рэал” пяці еўракубкавых тытулаў.

Як лічыць карыстальнік папулярнага партала change.org пад нікам Justicia Deportiva (“спартовае правасуддзе”), перамогі “Рэала” ў галоўным клубным турніры Еўропы з 1955 па 1960 гады павінны быць ануляваныя, бо ў тыя часы турнір праходзіў у абсалютна іншым фармаце.

“Каралеўскі клуб” 10 разоў выйграваў галоўны клубны турнір Старога Свету і 28 траўня згуляе ў фінале сёлетняга розыгрышу Лігі чэмпіёнаў з “Атлетыка”, піша football.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі