За пірацкі Windows віцебскі завод аштрафавалі на 18 мільёнаў рублёў
Суд Першамайскага раёна горада Віцебска прызнаў Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод вінаватым у парушэнні аўтарскіх правоў карпарацыі Microsoft. Прадпрыемства аштрафавалі на 18 мільёнаў рублёў (100 базавых велічыняў), паведамляе АФН.
У офісе віцебскага завода выявілі ўсталяваныя праграмныя прадукты Microsoft Windows і Microsoft Office. "Вынікі даследавання, праведзенага з удзелам спецыялістаў, пацвердзілі кантрафактны характар ключоў прадуктаў", — адзначае прэс-служба Microsoft.
Дарэчы, у жніўні за пірацкія праграмы Microsoft быў накладзены штраф у 4,5 млн рублёў (25 базавых велічыняў) на яшчэ адну беларускую кампанію. Назва аштрафаванай фірмы не называецца.
Фота: kompfort.ru