За прывезены з-за мяжы мабільнік давядзецца заплаціць
У канцы гэтага года можа набыць моц новы закон, паводле якога сімкі ў “шэрых” тэлефонах проста не будуць працаваць. Калі вы набудзеце мабільны за мяжой і захочаце, каб ён працаваў у Беларусі, то за гэта давядзецца заплаціць.
З прыняццем закону асабісты нумар (IMEI) кожнага новага тэлефону, які трапляе на тэрыторыю Беларусі, будзе заносіцца ў агульнарэспубліканскую базу. Базай у сваю чаргу будуць валодаць мабільныя аператары. І тэлефоны з незарэгістраванымі IMEI-нумарамі проста не будуць абслугоўваць.
Новаўвядзенне, канечне ж, не будзе тычыцца тых тэлефонаў, якімі ўжо сёння карыстаюцца беларусы. Адключаць вашую мабілку аператар не будзе. Аднак калі пасля набыцця моцы закону вы самі набылі тэлефон за мяжой і прывезлі яго ў Беларусь, за рэгістрацыю IMEI-нумара давядзецца заплаціць. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік аддзела Генпракуратуры па наглядзе і дазнанні Салаўдзі Магамадаў
Салаўдзі Магамадаў: “З моманту ўступання закона ў сілу ўсе нумары новых тэлефонаў, што ідуць у Беларусь, павінны быць у рэестры. Калі іх няма – напрыклад, вы прывезлі тэлефон з-за мяжы, значыць, за пэўную плату гэты тэлефон будзе ўносіцца ў рэестр”.
Закон разлічаны перш за ўсё на скарачэнне колькасці “шэрых” тэлефонаў – незаконна правезеных праз мытны кантроль і тых, што не прайшлі сертыфікацыю. Новы закон дапаможа таксама разабрацца з праблемай крадзеных тэлефонаў, якіх на сёння па Беларусі больш за 10 тысяч. Так, па словах Салаўдзі Магамадава, калі вы купілі крадзены тэлефон, то як толькі зробіце з яго першы званок, у мабільнага аператара адразу высвеціцца ваш IMEI-нумар.
Салаўдзі Магамадаў: “Іншая справа – крадзены тэлефон. Ён ужо заяўлены ў вышук. У аднаго скралі, іншы яго купіў. У гэтым выпадку ў вас возьмуць яго на абслугоўванне. Але вы ўставілі сімку, тэлефон запрацаваў. Як толькі першы званок ад вас пайшоў, адразу ж у аператараў адлюстроўваецца і IMEI-нумар”.
Натуральна выказаць меркаванне, што з увядзеннем закону спросціцца і працэдура сертыфікацыі мабільных тэлефонаў. Бо менавіта з-за складанай працэдуры сертыфікацыі ў Беларусь трапляе так шмат “шэрых” і больш танных мабілак. Аднак намеснік начальніка цэнтру сертыфікацыі ўнітарнага прадпрыемства “Гіпрасувязь” Мікалай Каледзін паведаміў Еўрарадыё, што будзе закон – будуць глядзець, а пакуль гэта ўсё толькі размовы:
Мікалай Каледзін: “Мы звычайна кажам, калі закон у нас ужо на стале. А тое, што плануецца там, пакуль гэта ўсё размовы”.
Што будзе з замежнікамі, якія прыязджаюць у Беларусь са сваімі тэлефонамі і роўмінгам, пакуль невядома. Як сказаў Салаўдзі Магамадаў, галоўнае – прыняць закон з асноўнымі задачамі, такімі, як стварэнне агульнарэспубліканскай базы IMEI-нумароў.
Салаўдзі Магамадаў: “Законапраект вызначае асноўныя стратэгічныя напрамкі. А вось ужо далейшыя працэдуры будуць заснаваныя на патрабаваннях гэтага закона”.
І хоць, па словах Салаўдзі Магамагадава, выхад закона можна чакаць ужо ў канцы гэтага ці ў пачатку наступнага года, у Мінгандлю, дзе нібыта дакумент знаходзіцца на дапрацоўцы, Еўрарадыё паведамілі, што ніякага законапраекту ў іх няма:
Мінгандлю: “Ніякага законапраекту няма...”
ЕРБ: “Як гэта няма? Ён жа ў вас зараз знаходзіцца?”
Мінгандлю: “На гэты момант ён не ў Мінгандлю. Законапраект Міністэрствам не распрацоўваецца. Закон распрацоўваецца многімі зацікаўленымі міністэрствамі”.
Але, па словах Салаўдзі Магамадава, менавіта Мінгандлю было ініцыятарам стварэння законапраекту. Яно ж у тым ліку і распрацоўвала яго. Калі закон усё ж такі знойдзецца, то мяркуецца, што з яго ўвядзеннем у Беларусі ўсе “шэрыя” тэлефоны “пабялеюць” не пазней чым праз тры гады.
Фота photosight.ru