За пяць гадоў у Віцебску зніклі 500 шапікаў

Віцебскія ўлады трымаюць курс на знішчэнне камерцыйных шапікаў. Калі ў 2003 годзе такіх невялічкіх і зручных гандлёвых кропак было ў абласным цэнтры каля 800, то сёлета засталося каля 300.
Большасць прадпрымальнікаў пазбаўляюцца шапікаў, калі ім адмаўляюць у працягу арэнды. Замест шапікаў бізнесменам прапанавана будаваць гандлёвыя павільёны агульнай плошчай ад 30 квадратных метраў ці так званыя “крамы крокавай дасягальнасці”, ці перабірацца на крытыя рынкі.

Пакуль у адноснай бяспецы знаходзяцца толькі шапікі на прыпынках грамадскага транспарту. Мабыць, таму што большасць з іх зманціраваныя з прыпынкамі ў адзіны комплекс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі