За рэгістрацыю падстаўных кашалькоў для наркадылераў таксама заводзяць справы

За рэгістрацыю падстаўных кашалькоў для наркадылераў таксама заводзяць справы

У аўторак 1 снежня Следчы камітэт паведаміў пра крымінальную справу ў дачыненні да буйной мінскай наркагрупоўкі, якая гандлявала псіхатропамі праз інтэрнэт. Усяго пад вартай апынуліся 14 чалавек.

Камунікацыя з кліентамі здзяйснялася праз інтэрнэт. Пасля аплаты так званыя “мінёры” дастаўлялі псіхатропы ў спецыяльныя схованкі.

У рамках крымінальнай справы былі затрыманыя і людзі, якія дапамагалі наркадылерам з падстаўнымі электроннымі кашалькамі і пластыкавымі карткамі. Пры дапамозе картак арганізатары наркабізнэсу здымалі грошы ў банкаматах Мінска, Нямеччыны, Іспаніі ды Літвы.

“Выяўленыя асобы, якія не сутыкаліся з псіхатропнымі рэчывамі, а толькі прадастаўлялі свае пашпартныя дадзеныя. На іх былі зарэгістраваныя інтэрнэт-кашалькі, банкаўскія карты. Але ўсе асобы, якія аказалі хоць нейкае садзейнічанне гэтай злачыннай арганізацыі, прыцягнутыя да адказнасці. І так будзе заўжды. Не трэба думаць, што калі не ўдзельнічаеш у працэсе падрыхтоўкі і закладкі наркотыкаў, ты чысты перад законам”, — падкрэслівае Дзмітрый Канаплянік, начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску.
 
Еўрарадыё: Калі пашпартныя дадзеныя прадастаўляе бабулька ці алкаголік, якія не ведаюць, што дапамагаюць наркадылерам, ці прыягваюцца яны да адказнасці?

Дзмітрый Канаплянік: "Бабулі ў нас да адказнасці не прыцягваліся. Як правіла, у поле зроку трапляюць маладыя людзі, якія разумеюць, для чаго яны прадастаўляюць свае анкетныя дадзеныя. Кіруючы сваім плацёжным кашальком, яны разумеюць, адкуль туды паступаюць сродкі. Такім зламыснікам часам падаецца, што іх удзел у схеме бяскрыўдны. Насамрэч — не. У такой сітуацыі мы даказваем намер асобы аказаць садзейнічанне наркадылерам".

Начальнік аддзела ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргей Гамко патлумачыў, што існуюць так званыя “драпаводы”, якія рознымі шляхамі атрымліваюць пашпартныя звесткі соцень людзей. У іх у руках з’яўляецца вялікая колькасць пластыкавых картак, якія потым прадаюцца правапарушальнікам.

У Беларусі такіх “драпаводаў” таксама будуць прыцягваць да адказнасці.

У буйной мінскай наркагрупоўцы выкрылі маладую маці

Мінскія наркадылеры шыфравалі інфармацыю, як Эдвард Сноўдэн

Фота: kommersant.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі