За суткі ў Беларусі 707 новых выпадкаў COVID-19 — выпісаных удвая менш

За суткі ў Беларусі 707 новых выпадкаў COVID-19 — выпісаных удвая менш

Па стане на 15 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 54 680 чалавек, у якіх дыягнаставалі COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта на 707 чалавек больш, чым суткі таму.

Памерлі 312 пацыентаў з каранавірусам (+4).

Вылечыліся і былі выпісаныя 30 420 пацыентаў (+313). Упершыня за апошнія дні колькасць вылечаных саступіла колькасці новых захварэлых, прычым больш чым удвая. 

За час пандэміі было праведзена 749 917 тэстаў (+ 16 129).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі