За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 887 новых выпадкаў COVID-19

За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 887 новых выпадкаў COVID-19

Па стане на 5 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 46 868 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта на 887 выпадкаў больш, чым суткі таму.

Памерлі 259 пацыентаў з COVID-19 (+6).

Паправіліся і былі выпісаныя 22 066 пацыентаў (+904). Паводле афіцыйных звестак, ужо трэція суткі колькасць тых, хто вылечыўся ад COVID-19, перавышае колькасць новых выпадкаў заражэння. 

За час пандэміі ў Беларусі праведзена 597 013 тэстаў (+11 948).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі