За суткі ў Еўрасаюз не ўпусцілі каля 270 мігрантаў, якія ішлі з Беларусі
За суткі ў Польшчу, Літву і Латвію не ўпусцілі каля 270 мігрантаў, якія ішлі з Беларусі. Найбольш спроб нелегальнага пераходу мяжы зафіксавалі польскія памежнікі (238), якія затрымалі трох грамадзян Конга. Былі затрыманыя і 7 чалавек, якія дапамагалі мігрантам.
Літоўскія і латвійскія памежнікі агулам спынілі больш за тры дзясяткі спробаў нелегальнага пераходу мяжы мігрантамі. Затрыманых няма.
Кіраўніцтва Еўрасаюза нядаўна заявіла пра "гібрыдную атаку" з боку Беларусі супраць ЕС з мэтай "дэстабіізацыі". Афіцыйнаму Мінску пагражае пашырэнне санкцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.