За ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску судзяць былога амапаўца разам з дачкой

Дзмітрый і Лізавета Жарнасек

Дзмітрый і Лізавета Жарнасек / spring96.org

За ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску судзяць былога амапаўца разам з дачкой. Крымінальную справу Дзмітрыя і Лізаветы Жарнасек з 16 студзеня разглядае суд Кастрычніцкага раёна сталіцы (суддзя — Іна Сівец). Іх абвінавачваюць у "актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК), паведамляюць праваабаронцы.

Па даных BELPOL, 51-гадовы Дзмітрый Жарнесек служыў у АМАПе ў 1990-я, быў кіроўцам у званні малодшага лейтэнанта. У 1997 годзе ён звольніўся на ўласнае жаданне. Апошнім часам працаваў кіроўцам у прыватнай фірме. У лістападазе 2020-га Жарнасека асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.

Лізавеце Жарнасек 26 гадоў. Яна жыла ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі