За ўдзел у пратэстах судзяць былога топ-менеджара "Беларусбанка"

Анатоль Багавік на судзе ў 2017 годзе / Сяргей Балай

Анатоль Багавік на судзе ў 2017 годзе / Сяргей Балай

У Кастрычніцкім судзе Мінска пачынаецца суд над былым выканаўчым дырэктарам "Беларусбанка" Анатолем Багавіком і яго жонкай Іваннай. Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

Мужа і жонку затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Іх абвінавачваюць па арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Працэс вядзе суддзя Алена Жывіца. Адзначым, што ў Багавікоў на ўтрыманні знаходзіцца двое дзяцей.

Увосень 2017 года Багавіка ўжо судзілі. Тады яго абвінавацілі ў карупцыі і асудзілі на восем гадоў калоніі. Тэрмін ён тады не адседзеў, быў памілаваны, выйшаў на волю ўжо вясной 2018-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі