Выйшаў на волю экс-менеджар "Беларусбанка", нядаўна асуджаны на 8 гадоў

Выйшаў на волю экс-менеджар "Беларусбанка", нядаўна асуджаны на 8 гадоў

На волю выйшаў былы выканаўчы дырэктар "Беларусбанка" Анатоль Баговік, якога ў кастрычніку 2017-га асудзілі на 8 гадоў калоніі. Пра гэта піша tut.by са спасылкай на некалькі не звязаных паміж сабой крыніц.

Паводле неафіцыйных звестак, экс-менеджар выйшаў на волю недзе з тыдзень таму. Мяркуецца, што Баговік выйшаў на волю паводле памілавання кіраўніка дзяржавы. 
 
Былы выканаўчы дырэктар "Беларусбанка" знаходзіўся пад вартай з 4 жніўня 2016 года. Паводле абвінавачання, Баговік прыняў ад кіраўніка Банкаўскага працэсінгавага цэнтра Генадзя Зубарава 94 тысячы долараў (у некалькі этапаў). За гэта ён абяцаў Зубараву дапамагчы Банкаўскаму працэсінгаваму цэнтру перамагчы ў конкурсе на закупку банкаматаў для Беларусбанка.

13 кастрычніка 2017 года Баговіка асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі і прызначылі штраф у 500 базавых велічыняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі