За выхад на чэмпіянат Еўропы беларускія гандбалісткі згуляюць са Славеніяй

У нарвежскім Лілехамеры адбылося лёсаванне сярод жаночых гандбольных зборных Еўропы. Было вызначана 10 пар плэй-офф адборачнага раунда чэмпіянату кантынента.

Фінальная стадыя турніру пройдзе сёлета ў снежні ў Македоніі. Каб туды патрапіць, зборнай Беларусі неабходна будзе перамагчы па суме двух матчаў каманду Славеніі. На ЧЕ-2006 у Швецыі гэтая зборная класіфікавалася ў фінальнай стадыі апошняй, 16-й.

У снежаньскім чэмпіянаце свету ў Францыі славенкі не ўдзельнічалі, прайграўшы плэй-офф аўстрыйкам. На думку экспертаў, беларускам дастаўся самы слабы сапернік з магчымых. Матчы плэй-офф адбудуцца 31 траўня — 1 чэрвеня і 7-8 чэрвеня. Першы матч пройдзе ў Беларусі.

"Прэсбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі